Лаўроў: Расія выступае за тое, каб Беларусь была сярод краін-гарантаў бяспекі Украіны
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія выступае за тое, каб Беларусь працягвала граць ролю ў арганізацыі перамоў з Украінай.
Акрамя таго, Расія выступае за тое, каб Беларусь была ў ліку краін-гарантаў бяспекі Украіны, дадаў кіраўнік МЗС РФ, паведамляе ТАСС.
Паводле Лаўрова, спіс краін-гарантаў бяспекі Украіны ўзгадняецца.