Кітай пасля вайны можа забраць сабе Расію — Піянткоўскі

Пасля вайны Расію фактычна аддадуць Кітаю. Гэта цяпер і адбываецца, лічыць расійскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі.

Калаж «24 канала»

Калаж «24 канала»

Кітай хоча аслабіць Расію да такой ступені, каб яна больш не змагла праяўляць агрэсію. Хто ў краіне будзе далей ва ўладзе, гэта КНР не цікавіць.

Пасля поўнамаштабнай вайны дзяржава-агрэсар можа цалкам аказацца пад уплывам Кітая. Пра гэта ў эфіры украінскага «24 канала» сказаў расійскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі.

Кітай можа ўзяць адказнасць за Расію

«Расію фактычна аддадуць Кітаю. Гэта цяпер і адбываецца», — падкрэсліў Піянткоўскі.

Маўляў, хай Кітай будзе адказны за гэту велізарную прастору і будзе рабіць там што заўгодна.

Паводле слоў публіцыста, Расія цяпер цалкам залежыць ад Кітая — ва ўсіх тэхналогіях, пастаўках, харчаванні і г. д.

«Яны ў Маскве заўсёды сябе адчувалі еўразійцамі, хай цяпер будуць сапраўднымі азіятамі. Кітайскія таварышы вырашаць — аб'яўляць "Маскоўскую народную Рэспубліку" або абвяшчаць Расію вялікім малодшым братам», — сказаў Андрэй Піянткоўскі.