Янукевічу ўсё ж адмовілі ў рэгістрацыі абедзве камісіі
Лідэру Партыі БНФ Аляксею Янукевічу адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Мiнгарсавету як па месцы жыхарства ў Заводзкім раёне сталіцы, так і ў Першамайскім раёне, дзе знаходзіцца штаб-кватэра партыі.
Гэта стала вядома 18 студзеня, калі апазыцыйны палітык прыехаў у Першамайскую раённую выбарчую камісію за пасьведчаньнем. Учора ўвечары, калі Аляксей Янукевіч датэлефанаваўся ў Акадэмічную
выбарчую акругу № 48 Першамайскага раёну, яму сказалі, што ініцыятыўная група зарэгістраваная і ўжо 18 студзеня ён можа прыйсьці па пасьведчаньне. Гэтую інфармацыю Аляксей Янукевіч і перадаў нашаму
радыё.
«Сёньня, аднак, мне сказалі, што мяне не зарэгістравалі», — паведаміў Свабодзе лідэр партыі БНФ:
Аляксей Янукевіч сказаў, што ён усё ж будзе вылучацца кандыдатам у дэпутаты сталічнага гарсавету ад партыі БНФ. І зьбіраецца балятавацца ў Чыжоўцы па месцы жыхарства.
Мясцовыя выбары заплянаваныя на 23 сакавіка.
svaboda.org