«Гэта будзе не адна тысяча чалавек». Лукашэнка загадаў размясціць новых расійскіх вайскоўцаў у нашай краіне
«Яшчэ не хапала другога канфлікту. Вы ведаеце, што ў іх хапае праблем. Таму вы не разлічвайце на вялікую колькасць Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Але гэта будзе не адна тысяча чалавек», — сказаў ён.
«І будзьце гатовыя ў найбліжэйшы час прыняць гэтых людзей і размясціць там, дзе трэба, па нашым плане. Без перабору, без нагнятання сітуацыі і абстаноўкі», — сказаў Лукашэнка міністру абароны Хрэніну.
Нагадаем, раней сёння Лукашэнка заявіў: «У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах.
Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як зараз, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы.
Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі — армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі».
Некалькі дзясяткаў тысяч расійскіх вайскоўцаў з тэрыторыі Беларусі ў лютым-сакавіку спрабавалі захапіць Кіеў і цэнтр Украіны, аднак былі выведзеныя пасля разгрому пад Кіевам, калі Расіі бракавала жывой сілы для вядзення ваенных дзеянняў на поўдні Украіны.