Генштаб УСУ: Пагроза абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі не знікла
У Беларусі на асобных палігонах разгарнулі два ракетныя дывізіёны тактычнага ракетнага комплексу «Точка-У» і дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч». Пра гэта распавялі ў Генштабе Узброеных Сіл Украіны ўвечары 20 траўня.
Паводле ўкраінскага Генштаба, пагроза ракетна-бомбавых удараў і артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі пакуль не знікла.
На Валынскім і Палескім напрамках падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі (да сямі батальёнаў) выконваюць задачы ў парадку ратацыі па прыкрыцці ўчастка ўкраінска-беларускай мяжы.
Таксама, паводле звестак Генштабу УСУ, з 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці запланавана правядзенне збораў з прыцягненнем ваеннаабавязаных.