Дзмітрый Пяскоў: Лукашэнку даўно запрашаюць у Крым

У Аляксандра Лукашэнкі маецца дзеючае запрашэнне наведаць Крым. Пра гэта расказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

755868803471118.jpeg

«Ёсць дзеючае запрашэнне наведаць Крым, даўняе», — сказаў ён.

4 лістапада, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, Лукашэнка паскардзіўся, што Уладзімір Пуцін не ўзяў яго сёння з сабой у Крым. «Уладзімір Уладзіміравіч мне ўсё абяцаў, што з сабой возьме ў Крым і пакажа навінкі, што там новага зроблена <…> Але вось сёння адзін з'ехаў і мяне з сабой не запрасіў <…> Ну калі не ў Крым, то, можа, у Піцер з'ездзім», — сказаў беларускі палітык. Пуцін у адказ заявіў, што «мы заўсёды будзем рады вас бачыць».

Нагадаем, Крым і Севастопаль былі акупаваныя Расіяй у 2014 годзе. Практычна ўсе краіны свету не прызналі законнасць акупацыі. Доўгі час ад прызнання Крыма расійскім ухіляўся і Лукашэнка.

Паводле «Нашай Нівы».