Цапкалу здымаюць з выбараў — пакінулі 75 тысяч подпісаў

ЦВК абвясціў даныя аб прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты подпісах.

cepkalo.jpg

Аляксандр Лукашэнка — 1 939 572 подпісыВіктар Бабарыка — 165 744Ганна Канапацкая — 146 588Сяргей Чэрачань — 143 109Андрэй Дзмітрыеў — 106 841Святлана Ціханоўская — 104 757Валерый Цапкала — 75 249

Такім чынам, на гэтым этапе кампаніі з гонкі дакладна выбывае экс-кіраўнік ПВТ Валер Цапкала. Ён здаў больш за 160 тысяч подпісаў, але ў многіх буйных гарадах іх ушчэнт зарэзалі.
Цапкала яшчэ можа абскардзіць рашэнне ЦВК, аднак гэта ніколі не давала плёну.
Астатніх прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах.
Паводле Нашай Нівы