ААН раскрытыкавала пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
У Беларусі адбываюцца масавыя арышты, паступаюць шматлікія паведамленні аб катаваннях. З часу выбараў 9 жніўня, у Беларусі затрымана больш за 27 тысяч чалавек, паведаміла камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца, у краіне адбываюцца масавыя затрыманні, у тым ліку журналістаў, паступаюць шматлікія паведамленні аб катаваннях, заявіла Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет на пасяджэнні Рады ААН па правах чалавека ў пятніцу, 4 снежня, у Жэневе.
Па словах Бачэлет, з таго часу, як некалькі месяцаў таму назад Рада правяла пазачарговыя дэбаты па сітуацыі ў Беларусі, не відаць ніякіх прыкмет зменаў да лепшага.
"Наадварот, за апошнія тыдні сітуацыя працягвала пагаршацца, асабліва датычна права на мірныя сходы. Пакаранні, якім падвяргаюцца пратэстоўцы, становяцца ўсё больш суровымі. Праваахоўныя органы без неабходнасці або празмерна прымяняюць сілу для сістэматычнага і часцяком жорсткага разгону пераважна мірных дэманстрантаў", — паказала Мішэль Бачэлет.
Жорсткае абыходжанне, раўназначнае катаванням
Як заявіла Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека, маюцца шматлікія і вартыя даверу паведамленні аб тым, што сілавікі збівалі затрыманых падчас і пасля іх дастаўкі ў міліцыю. "Калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, то такое абыходжанне можа быць кваліфікавана як жорсткасць і, у некаторых выпадках, як катаванні", — падкрэсліла Бачэлет.
"Я занепакоена шматлікімі паведамленнямі і катаваннямі і іншым жорсткім, бесчалавечным і зневажальным абыходжаннем з людзьмі, якія знаходзяцца пад вартай. Толькі да канца кастрычніка паступіла каля 2 тысяч адпаведных скаргаў", — паведаміла яна.
У цэлым, па словах Мішэль Бачэлет, з часу правядзення спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня, у гэтай краіне было затрымана больш за 27 тысяч чалавек, у тым ліку 373 журналіста.
Беларусь і Расія адкінулі крытыку
Сталы прадстаўнік Беларусі ў Радзе ААН па правах чалавека Юрый Амбразевіч адхіліў крытыку ў адрас яго краіны, заявіўшы, што Мішэль Бачэлет "распаўсюджвае непацверджаныя факты", якія з'яўляюцца "фэйкавымі навінамі, распаўсюджванымі для нагнятання істэрыі".
Ён таксама сцвярджаў, што сітуацыя з паліцэйскім гвалтам значна горшая ў іншых краінах і ў сувязi з гэтым указаў на разгон праціўнікаў каронавірусных абмежаванняў у Германіі і жорсткае падаўленне пратэстаў у Польшчы супраць, як ён выказаўся, "варварскай спробы навязаць грамадству сярэднявечныя ўяўленні аб сямейным планаванні".
На бок афіцыйнай Беларусі ўстаў і расійскі пастпрад Генадзь Гацілаў. Ён нагадаў пра выпадкі паліцэйскага гвалту ў Францыі, ЗША і іншых краінах, адзначыўшы, што "змагары правоў чалавека вельмі стрыманыя з гэтай нагоды".
Паводле dw.com