Ужо зараз: канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязняў у Вільні

Пра канцэрт паведамляе Тэлеграм-канал BY_culture.


Сёння ў 18 гадзін у Літоўскай оперы ў Вільні пачынаецца канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязняў.
У канцэрце бяруць удзел вядомая беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і вядучыя артысты тэатру оперы Літвы.
Жывая трансляцыя канцэрту будзе на старонцы тэатру ў Фэйсбуку і на Ютуб-канале тэатру.
Партнэрамі канцэрту выступілі Офіс Святланы Ціханоўскай, Беларускі фонд культурнай салідарнасці, Фонд салідарнасці Bysol, Фонд «Краіна для Жыцця», Тэлеграм-канал BY_culture.