У Мінску прачытаюць п'есу «Левыя дысідэнты»

Як можна застацца сабой, убудоўваючыся ў сістэму, і як можна змяніць сістэму, не ўбудоўваючыся у яе?



levye_dissidenty.jpg

3 лістапада, у 19:00, у прасторы Лабараторыі сацыяльнага тэатра ECLAB пройдзе чытка п'есы «Левыя дысыдэнты» (рэжысёр Уладзімір ШчэрбаньHUNCHTheatre, Лондан).
Што ёсць іерархія, што ёсць улада і хто іх канструюе? Што ёсць каханне і ўзаемапавага? Што ёсць самапазнанне, што ёсць ідэалогія, што ёсць індывідуальнасць і ўнікальнасць? Што ёсць свабода волі, што ёсць свабода выбару і ці можам мы сапраўды з імі сутыкнуцца?
Кожны стэрэатып існуе для таго, каб абараніць нас ад небяспекі. Пазней у любой структуры ўлады гэтыя механізмы пачынаюць працаваць, каб кантраляваць адзін аднаго, маніпуляваць адно адным, забіраць адзін у аднаго ўладу і дэлегаваць адзін аднаму адказнасць. Улада і адказнасць, кропка.
У выніку, аддаючы сваю ўладу іншаму чалавеку ў абмен на бяспеку і камфорт, мы становімся ахвярамі, становімся аб'ектамі, перадаем сваю суб'ектнасць у чужыя рукі, становімся рэтранслятараў чыёйсьці волі, нечых жаданняў, нечых ідэй. Мы губляем здольнасць да творчасці, і гэтую пустэчу запаўняюць тыя, каму мы гэтую здольнасць перадалі. Ці жадаюць яны гэта рабіць, ці адбываецца гэта добраахвотна? Як такое магчыма, што сістэма абедзве гэтыя пазіцыі спалучае з пакутамі, і ў ёй абодва бакі — прайгралі? Хто наогул тады ў падтрыманні гэтай сістэмы зацікаўлены?
Забіваючы цмока, ці становішся ты цмокам? Як можна застацца сабой, убудоўваючыся ў сістэму, і як можна змяніць сістэму, не ўбудоўваючыся у яе?

levye_disiidenty_1.jpg

Аўтары: Алена Шпак і Андрэй ДзічэнкаАкцёры: Яна РусакевічКірыл МашэкаЯўгенія Доўгая
Уваход вольны па рэгістрацыі.
Паводле прэс-рэлізу