У кінатэатрах пакажуць фільм у памяць пра Аляксандра Кулінковіча

На YouTube з'явіўся трэйлер фільма ў памяць пра Аляксандра Кулінковіча «Я прынёс табе ура!». Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Уладзімір Пугач, Алег Хаменка і іншыя беларускія музыкі распавядаюць пра тое, якім запомнілі «дзядзьку Сашу», і спяваюць яго легендарныя песні.

euroradio.fm

euroradio.fm

5 кастрычніка 2018 гадоў ў Prime Hall прайшоў канцэрт у памяць пра Аляксандра Кулінковіча — лідара гурта Neuro Dubel, які раптоўна памёр 4 жніўня 2018 года. Менавіта гэты канцэрт, які сабраў некалькі тысяч гледачоў, а таксама ўспаміны музыкаў ляглі ў аснову фільма.
— Сумны, шчыры, аптымістычны. 25 кастрычніка 2018 года ў Мінску на найбуйнейшай клубнай сцэне краіны выступілі вядомыя беларускія артысты. Вольскі, Варашкевіч, Памідораў, Пугач, Хаменка і многія іншыя па чарзе саліравалі пад акампанемент «Нейра Дзюбель», даўшы песням Кулінковіча новае жыццё, — пішуць стваральнікі фільма. — Мультыкамерная здымка пераплецена з архівамі і дапоўненая інтэрв'ю з музыкамі і гледачамі: кранальныя гісторыі знаёмства і ўспаміны пра тое, якую ролю ў іх жыцці адыграла музыка групы, якой сёлета споўнілася 30 гадоў.


Убачыць фільм-канцэрт можна будзе з 21 лістапада ў кінатэатрах Беларусі.
Аляксандр Кулінковіч — заснавальнік і лідар рок-гурта Neuro Dubel з 1989 года. Аўтар музыкі і тэкстаў такіх вядомых песень, як «Пераехала камбайнам», «Гузік», «Час развітацца», «Гумовы дом» і іншых.
tut.by