Sziget 2016 набліжаецца!

У гэтым годдзе Выспа Свабоды ў Будапешце на рацэ Дунай дваццаць чацвёрты раз збярэ людзей з усяго свету: 10-17 жніўня тут адбудзецца легендарны фестываль Sziget. 

Rockstar Photographers (@rockstarphotographers)

Rockstar Photographers (@rockstarphotographers)


Што такога асаблівага ў Sziget, калі той, хто аднойчы трапіў сюды, імкнецца абавязкова паўтарыць гэты досвед зноў і зноў? Па-першае, гэта атмасфера поўнай свабоды і крэатыву. Sziget здольны змяніць ход вашых думак і адкрыць кожнаму шмат новага і цікавага. Паверце, пасля Sziget вашае жыццё не будзе ранейшым. Па-другое, калі ваша нага ўступіць на Выспу Свабоды, то на цэлы тыдзень вы забудзецеся аб усіх праблемах, што вас калі-небудзь турбавалі. І, па-трэцяе, на Sziget — ёсць усё: музыка, каханне, лакальныя канцэрты і імпрэзы, а таксама фудкорты, намётавы гарадок, які насяляюць цікавыя асобы, старадаўні і прыгожы Будапешт побач.

Дый й што казаць, лепей на свае вочы ўбачыць, як, напрыклад, праходзіў мінулагодні Sziget  



Нездарма Sziget названы «Лепшым еўрапейскім line-up» у 2015 году. Сёлета line-up стаў яшчэ мацней, а імёны —  гучней.


Поўны спіс удзельнікаў апублікаваны на сайце Sziget.

Rockstar Photographers (@rockstarphotographers)

Rockstar Photographers (@rockstarphotographers)


Дарэчы, тыднёвых квіткоў засталося вельмі мала. Таму, калі вамі кіруе прага прыгод, музыкі і свабоды, варта паспяшацца. Набыць квіткі можна тут 

Больш інфармацыі на афіцыйным сайце 


 

Карта выспы

Карта выспы