Прызы за «Вольнае слова»
4 мая ў сядзібе БАЖ прайшло ўрачыстае ўручэнне прэміяў «Вольнае слова», а таксама ўганараванне дыпломамі і памятнымі падарункамі лаўрэатаў кампаніі «Журналісты
за гістарычную спадчыну».
Конкурс «Вольнае слова» ладзіўся другі год запар. Яго мэта — удасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных СМІ і інтэрнэт-выданняў, заахвочванне
таленавітых журналістаў, стымуляванне іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцей, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
4 мая ў сядзібе БАЖ прайшло ўрачыстае ўручэнне прэміяў «Вольнае слова», а таксама ўганараванне дыпломамі і памятнымі падарункамі лаўрэатаў кампаніі «Журналісты
за гістарычную спадчыну».
Конкурс «Вольнае слова» ладзіўся другі год запар. Яго мэта — удасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных СМІ і інтэрнэт-выданняў, заахвочванне
таленавітых журналістаў, стымуляванне іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцей, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
Лепшым сярод інфармацыйных названы тэкст «Эльжбета Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка: «Я жыла ў тым крыле замка, якое зраўнялі з зямлёй» Глеба
Лабадзенкі, які на той час працаваў у «Комсомольскай правде» в Белоруссии», знайшоў у Польшчы прадстаўніцу слыннага беларускага роду Радзівілаў. Журналіст здолеў
«разгаварыць» спадарыню Эльжбету, якая падзялілася не толькі сваімі ўспамінамі пра аўтэнтычны Нясвіж, але і фотаздымкамі, якія даюць уяўленне пра маштабы дзейнасці стройтрэсту, які
зараз рэстаўруе замак на замову ўладаў.
Другое месца журы прысудзіла серыі падарожных ілюстраваных рэпартажаў «Куба як яна ёсць». Карэспандэнтка «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Віталіна Грахоўская
падзялілася сваімі ўражаннямі ад Выспы Свабоды.
Трэцяе месца належыць рэпарцёру баранавіцкай газеты «Intex-press» Руслану Гарбачову, які ў літаральным сэнсе не пашкадаваў сваіх ног для напісання рэпартажу «Як я даганяў
алімпійскага чэмпіёна». Журналіст захацеў «пакаштаваць хлеба» алімпійцаў і выйшаў на марафонскую дыстанцыю ў 50 кіламетраў сінхронна з тымі, хто браў удзел у Алімпійскіх
гульнях у Пекіне.
Лідэрам намінацыі «Найлепшая аналітычная публікацыя» стала рэцэнзія «Камедыя выраджэння» Аляксандра Фядуты на купалаўскую пастаноўку Мікалая Пінігіна
«Пінская шляхта» па аднайменным творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Другое месца заняў артыкул «Казус Абрамавай, альбо Пусты гранатамёт Кучынскага» журналіста
Радыё «Свабода» Віталя Цыганкова.
Першае месца ў намінацыі «Найлепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру ў журналістыцы» сябры журы аддалі нарысу «Аднагодак БНР» журналіста Сямёна Печанко з
«Нашай Нівы». Другое — публікацыі Руслана Гарбачова «Мікалай Галавін — дырэктар Баранавіцкай паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі». Трэцяе —
нарысу «Калі гісторыя ломіць лёс» Алеся Гізуна з «Intex-press» пра трагічны лёс чалавека, які правёў 25 гадоў жыцця ў сталінскіх лагерах за беларускую дзейнасць
падчас другой сусветнай вайны.
У намінацыі «Дэбют» перамаглі адразу дзве маладыя таленавітыя журналісткі. Вольга Пруднікава з «Народнай Волі» вызначылася тэкстам «Артыстам Купалаўскага
тэатра няма дзе жыць». І Тамара Савіч з «Intex-press», якая ўразіла сябраў журы самаахвярнасцю. Дзяўчына дзеля рэпартажу «Выпрабавана на сабе: «Застацца ў
жывых» на пражытковы мінімум», вырашыла пражыць месяц на 223 600 беларускіх рублёў. Эксперымент ледзь не скончыўся трагічна.