Ноч музеяў – 2019: памяркоўная авангардызацыя
Авангард — гэта цэлая хваля эмоцый, што дагэтуль з’яўляецца крыніцай
натхнення і бясконцай прасторай для творчасці. Менавіта з прыхільнасці
да авангарда пачынаўся Пятрусь Броўка як паэт. Літаратурны музей Петруся
Броўкі запрашае спрычыніцца да авангарда мінулага і сучаснага;
беларускага і замежнага; выяўленчага, літаратурнага, музычнага — любога.
Усё змяняецца, акрамя авангарда.
Поль Валеры
У ноч музеяў арганізатары прапануюць прайсці татальную авангардызацыю ў памяркоўнай форме. Адмаўляцца ад канонаў і прынцыпаў будзем павольна, свабоду самавыяўлення і творчасці прымаць — памяркоўна, падводзіць сябе да разумення авангарда — нязмушана, пранікаць ў глыбіні аднаго з самых загадкавых кірункаў сучаснасці і мінулага — адпаведна сваіх жыццёвых рытмаў.
Што з’яўляецца авангардам для кожнай гістарычнай эпохі і геаграфічнай прасторы? Ці з’яўляецца мастак або творца ўжо сам па сабе авангардам сярод іншых людзей? Хто задае накірунак, ідэю, думку, сюжэт для далейшага развіцця грамадства?
Праграма:
18.00 Дэтэктыўная гульня “Тайнае пажаданне Петруся Броўкі”
19.00 “Сячы ўсе формы і крычы!”
Інтэрв’ю-шоу аб беларускім авангардзе з Ірынай Багдановіч
20.00 “Кітайскі новы год авангард”
Прэзентацыя з музычным перформансам ад Юаня Хаошаіня
21.30 “Чаго не шукаем на Усходзе?”
Канцэпт-прэзентацыя турэцкага авангарда ад Бурака Тана
22.00 ASTARY NIGHT:
спецыяльны музычны праект ASTARY, FISHY і BLICO
А таксама: квэст “Апошняя справа кватэры Броўкі”, выстава Макса СТРУП “Not for human consumption”, музыка TrikvoKvedod, псіхаэмацыйны- і бодзі-арт, “неонавы сакрэт” і інш.
Квіток – 3 руб. (да 19.00 – уваход вольны)
Адзіны квіток у Літаратурны музей Петруся Броўкі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча – 5 руб.
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50.
Паводле прэс-рэлізу