Зміцер Паліенка пераведзены ў СІЗА на Валадарскага
Допіс аб сітуацыі з затрыманым актывістам размясціў Вячка Касінер у сваім фэйсбуку.
Вячка Касінер паведамляе, што Зміцер Паліенка пераведзены ў СІЗА 1 на Валадарскага. Затрыманы актывіст знаходзіцца ў камеры 62. Заўтра ў яго плануюцца следчыя дзеянні па першай справе, за графіці "менты убивают людей".
"Зараз закладніку рэжыма вельмі патрэбна ваша падтрымка, маральная, матэрыяльная, а таксама разгалос пра бязмежжа ўлады", — піша Касінераў.
Паводле інфармацыі Вячкі Касінерава, таварышы і сябры Змітра аператыўна адрэагавалі і аформілі яму ў следчы ізалятар невялікую перадачу.
Чытайце таксама:
Што вядома пра Паліенку? Абвінавачванне не прад’яўленае, актывіста перавялі ў Жодзіна
Што «свеціць» Змітру Паліенку?