Затрыманы журналіст Раман Пратасевіч

Раніцай 5 лістапада затрыманы журналіст Раман Пратасевіч. У 7:26 ён патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Еўрарадыё Паўлу Свярдлову і распавёў, што да яго прыйшлі з крымінальнага вышуку, і што ён ужо знаходзіцца ў службовым аўтамабілі.

Раман Пратасевіч. Фота: Facebook

Раман Пратасевіч. Фота: Facebook


Прычынай затрымання быццам бы сталі хуліганскія паводзіны “ў аўтобусе месяц таму”, паведамляе euroradio.fm.
Зараз Пратасевіч знаходзіцца ў Першамайскім РУУС.
"Справа распачатая па ч.1 атрыкула 339 (Хуліганства), — распавёў Еўрарадыё затрыманы журналіст. — Нібыта ў 20-х чыслах верасня я ехаў да дзяўчыны ў Лошыцу і ўдарыў кіроўцу аўтобуса. Кіроўца нібыта апазнаў мяне па фота".


З 1 верасня 2018 года Раман Пратасевіч часова акрэдытаваны пры МЗС у якасці карэспандэнта Еўрарадыё. Тэрмін акрэдытацыі скончыўся 31 кастрычніка. У сярэдзіне кастрычніка мінскі карпункт Еўрарадыё звярнуўся ў знешнепалітычнае ведамства для працягу акрэдытацыі.