Запушчана акцыя па разгрузцы паліц ад прадуктаў харчавання
Падчас навагодніх святаў мінчане арганізавалі незвычайную у гэтым сэнсе акцыю "Мінскі кошык". Яе місія — прадухіліць выкіданне ежы на сметніцу.
Для гэтага трэба запоўніць адпаведную заяўку ў інтэрнэце з кароткім апісаннем прадуктаў, якія аказаліся “лішнімі”. Гэта могуць быць гародніна і садавіна, кансервы і хатнія нарыхтоўкі, крупы і бакалея (пры гэтым цэласнасць упакоўкі не абавязковая).
Прымаюцца толькі добрыя прадукты, прыдатныя для з'ядзення з пакінутым тэрмінам прыдатнасці больш за 5 дзён. Але пры гэтым не трэба спецыяльна купляць прадукты, каб перадаць іх праз акцыю.
Затым па пазначаным у заяўцы адрасе прыедзе машына для збору прадуктаў. Аднак акцыя пакуль працуе да 5 студзеня ўключна. Сабраныя прадукты будуць перададзеныя людзям, якія маюць патрэбу, праз цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Чаму цяпер? "Мы верым у калядныя цуды! Да таго ж, не выключаем магчымасць, што некаторыя мінчане да навагодняга стала купілі больш, чым могуць з'есці. Мы дапаможам перадаць гэтыя прадукты тым, хто ў іх мае патрэбу", — адзначаюць арганізатары акцыі.
Акцыя арганізавана ў рамках першага праекта беларускага банка харчавання, або, як яго называюць, харчовым банкам PISHCHA. У глабальную сетку банкаў харчавання ўжо ўваходзяць 34 краіны. Беларусь пакуль у іх лік не ўваходзіць. Ідэя ўкараніць такую сістэму ў беларускую прыйшла актывістцы Алене Пішчук, бо калі, калі не зараз?
"Менавіта для таго, каб ежа была з'едзена, экалогія не пакутавала, а людзі добра і смачна сілкаваліся, мы і існуем. Ва ўсялякім выпадку, нам хацелася б існаваць менавіта для гэтага”, — адзначаюць арганізатары праекта.
Праект пакуль працуе ў пілотным рэжыме, але некалькі партый ежы ўжо было перададзена тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Першая раздача ежы прайшла пры ўдзеле дабрачыннага праекта "Каліласка".
Адна з актывістак акцыі Наталля Блышчык адзначыла яе актуальнасць у Беларусі ды распавяла: "Нам сапраўды цікава, ці ёсць "лішнія" прадукты ў мінчан. Мы ведаем, што некаторыя людзі, мы ўжо не гаворым пра крамы, выкідваюць ежу, але не ведаем, на колькі гэтая праблема сур'ёзная ў Беларусі”.
За першы дзень акцыі паступіла 4 заяўкі. “У асноўным гэта хатнія нарыхтоўкі, трохі кансерваў, крупы і гародніны. Такая акцыя — хутчэй эксперымент. Далейшыя нашы дзеянні будуць залежаць ад вынікаў. Сілы перш за ўсё будзем укладваць туды, дзе можна выратаваць больш прадуктаў", — адзначае Наталля Блышчык.
Акрамя гэтага любы чалавек можа аддаць непатрэбную яму ежу праз групы раздачы прадуктаў (foodsharing) у сацыяльных сетках.
Фота www.instagram.com