«Вока Лукашэнкі»: з 2020 года колькасць відэакамер у краіне вырасла ў 30 разоў

 Крымінальны пераслед па палітычных матывах расце, рэжым Лукашэнкі нарошчвае кантроль над беларускім грамадствам па ўсіх франтах, а ўмовы ўтрымання палітвязняў істотна пагоршыліся. Такія галоўныя тэндэнцыі зафіксавалі даследчыкі Цэнтра новых ідэй у 1 квартале 2024 года. Вынікі «Барометра палітычных даследаванняў» падвёў Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ і аўтар даследавання. 

_belarus_zyccjo_videanaziranne_kantrol_2024_fota_novy_czas_logo.jpg

Палова ўсіх смерцяў палітзняволеных, якія аказаліся за кратамі пасля 2020 года, прыпала на першыя чатыры месяцы 2024 года. Становішча палітвязняў істотна пагаршаецца, і пагаршаецца мэтанакіравана, хутчэй за ўсё.

Рэжым Лукашэнкі нарошчвае кантроль над беларускім грамадствам, і закручвае гайкі адразу на некалькіх напрамках.

За першы квартал ліквідавана і самаліквідавалася 92 недзяржаўныя арганізацыі — прырост да папярэдняга квартала склаў 35%. 

Адбываецца дэманстратыўная мілітарызацыя рэжыму. Асабліва гэта стала відавочным напярэдадні так званага «адзінага дня галасавання», які прайшоў 25 лютага 2024 года: вагнераўцы, новыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія дазваляюць прымяняць агнястрэльную зброю супраць грамадзян, узбраенне міліцыі стралковай зброяй.

Узмацненне сістэмы сачэння: як у рэжыме анлайн (сілавікі атрымалі супердоступ да баз даных грамадзянаў), так і афлайн (з 2020 года колькасць відэакамер з функцыяй распазнавання асобы вырасла ў 30 разоў — з 900 да 35 тысяч).

izars0.png

 Крымінальны пераслед па палітычных матывах зноў пайшоў угору: агульная колькасць крымінальных спраў за першы квартал дасягнула 414 кейсаў — зафіксаваны рост на 10%. З 2 квартала 2023 года колькасць «крыміналак» зніжалася: з 466 (2 квартал) да 455 (3 квартал) і 375 (4 квартал). 

Генадзь Коршунаў, як у выпадку з адміністрацыйным пераследам, адзначае злом трэнду: спадзевы на паступовае зніжэнне крымінальнага пераследу за іншадумства не апраўдаліся, рост крымінальных спраў расце. 

Па версіі ПЦ «Вясна», на канец першага квартала ў зняволенні знаходзіліся 1406 чалавек са статусам «палітзняволены». Цягам гэтага перыяду 99 чалавек прызнаныя палітвязнямі. За папярэдні справаздачны перыяд такіх было 156 чалавек. Гэта значыць, з фармальнага, сухога матэматычнага боку тэмпы прызнання палітзняволенымі знізіліся на 37%.

Толькі па трох паказчыках даследчыкі зафіксавалі зніжэнне: папаўненне спісаў «экстрэмістаў», «тэрарыстаў» і колькасць прызнаных палітвязнямі. Прычым зніжэнне колькасці «тэрарыстаў» можа аказацца тэхнічным, і ў выпадку, калі КДБ адновіць працу свайго сайта, то грамадства можа чакаць «выбух тэрарызму».  

Па 11 паказчыках назіраецца істотны рост. 

zftnvo.png

Генадзь Коршунаў канстатаваў «даволі значны прырост» рэпрэсій ужо другі квартал запар. 

— Спадзеў калі б не на спыненне рэпрэсіяў, то хаця б на запавольванне тэмпаў, на вялікі жаль, не спраўдзіўся, — канстатаваў сацыёлаг.

Голыя высновы

ocl4jl.png


dk3uuo.png