«Вязуць не толькі параненых, але і трупы». У шпіталях Гомельскай вобласці шмат расійскіх вайскоўцаў

Асноўная частка параненых расійскіх вайскоўцаў паступае ў Мазырскі шпіталь Гомельскай вобласці, паведамляе «Сва*ода.

photo_2022_02_28_17_17_09.jpg


«Прывезлі расійскіх вайскоўцаў — 2003 года нараджэння, восеньскі прызыў. Хто без вачэй, хто без вушэй, хто з вывернутымі кішкамі», — паведамляюць з Мазыра.
«Яшчэ некалькі дзён таму наш шпіталь часткова аддалі пад параненых. Адразу аддалі па дваццаць месцаў у аддзяленні, цяпер, відавочна, больш. Вязуць не толькі параненых, але і трупы. Трупы прывозяць на „КамАЗах“, параненых — на невялікіх „ПАЗах“. Скупляюць рытуальныя рэчы — труны, вянкі», — паведаміў жыхар Мазыра.
Ёсць інфармацыя, што шпіталі ў Мазыры і Нароўлі «ўзмоцняць» медыкамі з іншых рэгіёнаў вобласці.
У Гомелі параненых прымаюць прынамсі ў трох шпіталях — абласным, Цэнтры радыяцыйнай медыцыны і ў Касцюкоўцы. «Тыя „КамАЗы“, якія часта ганяюць па Гомелі, з крыжамі — гэта перавозка не раненых, а трупаў. Іх вязуць у тым ліку ў морг 3-га шпіталя ў Гомелі», — кажа гомелец.
Таксама мясцовыя паведамляюць, што найперш медычную дапамогу аказваюць расійскім вайскоўцам.
«У Гомельскім абласным шпіталі арганізавалі мабільныя брыгады для дапамогі расійскім параненым. Медыкі на «хуткіх» ездзяць у Камарын, забіраюць там параненых і вязуць у абласны шпіталь. Параненым расійцам — першапачатковая дапамога. У нас некалькі людзей хварэлі на ковідныя пнеўманіі — нельга было дапрасіцца медычнай дапамогі. А тут аж у Камарын пагналі «хуткія», — паведаміла крыніца.