Вядомым беларускім літаратарам збіраюць грошы на штрафы
На платформе Molamola.by праходзіць збор грошай на аплату штрафвў тром сябрам Беларускага ПЭН-цэнтру за ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.
Усяго для трох вядомых літаратараў трэба сабраць 2290 рублёў. На момант публікацыі сабрана блізка да паловы ад патрэбнае сумы.
Гаворка пра:
Уладзіміра Арлова (штраф — 540 BYN),
Уладзіміра Някляева (штраф — 810 BYN),
Лявона Баршчэўскага (штраф — 810 BYN).
Падрабязней пра тое, як падтрымаць літаратараў, тут.