Улады вырашылі скараціць у Беларусі колькасць разводаў. Захоўваць шлюбы будуць прымусова?

Суддзі і чыноўнікі вырашылі скараціць колькасць разводаў. Прымірэнне мужа і жонкі — «не права суда, а жорсткі абавязак», заявіў старшыня Вярхоўнага суда. Цікава, спосабы захаваць шлюб таксама будуць гвалтоўна-прымусовыя?

_vjarhouny_sud__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала запатрабаваў ад суддзяў «больш уважліва ставіцца да разгляду спраў аб скасаванні шлюбу», піша «Л*стэрка».

Такую заяву Валянцін Сукала зрабіў 22 снежня на пленуме, у якім прынялі ўдзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс, міністр юстыцыі Сяргей Хаменка і кіраўнік Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка, перадае прэс-служба ВС.

— Дзяржава надае вялікую ўвагу захаванню інстытута сям'і, і суды павінны ўлічваць гэта пры разглядзе спраў аб скасаванні шлюбу, — заявіў Сукала, калі адкрываў пасяджэнне пленума.

Па яго словах, заканадаўства ўсклала на суды асноўную функцыю па прымірэння мужа і жонкі, «прычым гэта не права суда, а вельмі жорсткі абавязак, які пастаянна становіцца больш жорсткім».


У цяперашні час судамі падоўжаныя тэрміны для разводаў мужа і жонкі да 9 месяцаў. Сукала адзначачыў важнасць праблемы разводаў і падкрэсліў, што час ставіць новыя задачы перад судамі ўсіх узроўняў. Па яго словах, справы па скасаванні шлюбу складаюць каля 20% з усіх спраў грамадзянскага судаводства.

— Але так чамусьці склалася, што гэтыя справы лічацца ў судах не першай важнасці, не самымі актуальнымі, і даручаюцца да разгляду не самым дасведчаным суддзямі, — адзначыў старшыня Вярхоўнага суда.

Як вынікае з вынікаў абагульнення судовай практыкі, найбольш частая прычына скасавання шлюбу ў краіне — непераадольныя адрозненні ў поглядах, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць характараў. На долю гэтай прычыны па вывучаных справах прыпадае палова ўсіх прычын разводаў у Беларусі.

На долю такой прычыны, як неналежныя паводзіны мужа ці жонкі (алкагалізм, наркаманія, гульняманія, сямейны гвалт, прыпадае 12%.