У нас і ў іх: як камунальныя службы прыбіраюць лісце
У Мінску з'явілася новая тэхніка для прыборкі лістоты.
Прыродныя асаблівасці таго ці іншага сезона часта патрабуюць спецтэхнікі для вырашэння гаспадарчых пытанняў, асабліва ў вялікіх гарадах. У сталіцы Беларусі камунальныя службы сталі выкарыстоўваць адмысловыя камбайны для прыборкі абляцеўшай лістоты. Група, якая працуе з тэхнікай — аператар міні-камбайна і супрацоўнікі, што прыбіраюць лісце з аддаленых месцаў з дапамогай пыласмокаў і выдзьмувальнікаў — складаецца з трох чалавек і замяняе 10 працоўных, скарачаючы час на прыборку.
— Адначасова з уборкай лістоты падстрыгаецца газон і ўсё гэта здрабняецца і збіраецца ў бункер, — распавяла спецыяліст УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.
У краінах Еўропы падобная тэхніка выкарыстоўваецца даўно, праблема перапрацоўкі лісця вырашаецца і больш прасунутымі спосабамі. Некаторыя краіны выкарыстоўваюць энергію ад пераапрацоўкі прыроднага смецця для атрымання цяпла. У самым цэнтры Вены існуе экалагічна чысты завод па перапрацоўцы смецця (лісця і галінак), які не псуе ні паветра, ні гарадскія віды. Ён вельмі падобны на казачны домік — выкананы паводле апошніх дызайнерскіх тэндэнцый. Завод не толькі спальвае значную частку гарадскога смецця, але і выпрацоўвае цеплавую энергію для некалькіх раёнаў аўстрыйскай сталіцы — цяпло, якое выдаткоўваецца ад спальвання смецця ідзе на абаграванне 107 тысяч венскіх дамоў.
У асяроддзі эколагаў няма адзінага меркавання, ці варта прыбіраць лістоту. Месцы, куды падае лісце, груба можна падзяліць на дзве вялікія катэгорыі Першая — двары, штучныя газоны або паркавыя зоны. І другая — тэрыторыі больш аддаленыя (таксама паркі), дзе, наколькі гэта магчыма ў гарадскіх і прыгарадных умовах, захавана прыроднае асяроддзе. У першым выпадку лістоту правільна збіраць. А ў месцах, дзе дрэвы больш выдаленыя ад чалавека і транспарту, збіраць лістоту — экалагічнае злачынства. У гэтым выпадку натуральныя працэсы ў глебе парушаюцца, у яе не паступаюць рэчывы, неабходныя і для дрэў, і для сотняў відаў дробных жывёл і насякомых, якія жывуць у ліставай падсцілцы.
Паводле ctv.by, tut.by замежнай прэсы