Таццяне Кузінай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Палітзняволеная экспертка SYMPA / BIPART Таццяна Кузіна не выйшла на волю пасля двух месяцаў арышту. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты, паведамляюць праваабаронцы.
![kuzina1211.jpg kuzina1211.jpg](/img/v1/images/kuzina1211.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таццяну Кузіну затрымалі ўначы з 28 на 29 чэрвеня ў мінскім аэрапорце пры праходжанні пашпартнага кантролю на выезд з краіны. Таццяне прад'яўлены абвінавачанні па па ч. 1 арт. 357 КК (дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады) і па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
Таццяна Кузіна — сябра Рады і сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, эксперт даследчага праекта bipart, магістр паліталогіі.