Суд над «Tor Band» ужо тры тыдні ідзе за закрытымі дзвярыма

Гурт «Tor Band» стаў максімальна вядомы ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 года, іх песні «Мы — не народзец», «Жыве», «Уходи», «Кто, если не ты?» набіралі мільёны праглядаў на YouTube.

tor_band_2.jpg

Музыкі Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчук былі затрыманы ў кастрычніку 2022 года. Іх некалькі разоў запар асуджалі да 15 сутак, а затым перавялі ў СІЗА.

14 верасня гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме распачаў разгляд справы палітвязняў. 

Суд вядзе суддзя Сяргей Садоўскі. Пра дэталі справы і сутнасць абвінавачвання нічога невядома, адзначае «Нямецкая хваля».

Музыкаў абвінавачваюць па чатырох крымінальных артыкулах — у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (частка 1 і 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса, такім фарміраваннем прызналі рок-гурт), у распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), дыскрэдытацыі Беларусі (369-1 КК) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК).

Глядзіце таксама

У канцы жніўня 2022 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі гурта і песні «Жыве», «Уходи», «Кто, если не ты?», «Мацi», «Мы — не народец», «Без вайны», «Беларус беларусу беларус», «Dead Мороз», «Мы станем сильней!» і «Родная Зямля». Да таго ж «экстрэмісцкімі матэрыяламі» назвалі інфармацыйную прадукцыю, сацыяльныя сеткі і лагатып гурта «Tor Band».

20 студзеня групу прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Падчас ператрусаў у музыкаў канфіскавалі гітары, барабаны, устаноўкі — некалькі дзясяткаў інструментаў і тэхнікі. Фактычна ва ўсіх музыкаў забралі ўсё канцэртнае абсталяванне.

Глядзіце таксама