Спёка і штармавое папярэджанне: як выратавацца

У бліжэйшыя дні ў Беларусі слупок тэрмометра падымецца да +32° С. Белгідрамет прагназуе дажджы і навальніцы, падчас якіх магчымы штармавы вецер. Краіна апынулася на перыферыі скандынаўскага антыцыклону.

water_2309052_1280_logo_1.jpg


У нядзелю, 29 ліпеня, месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 .. + 21° С, максімальная днём +27 .. +32° С.
У панядзелак, 30 ліпеня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы з моцнымі парывамі ветру.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 .. + 21° С, максімальная днём ад + 26° С па паўночным усходзе да +32° С па паўднёвым захадзе краіны.
Як не расплавіцца ў гэтыя дні? Адмыслоўцы рэкамендуюць прытрымлівацца некалькіх простых правілаў.
Піць шмат звычайнай негазаванай вады — не меней за 2-2.5 літра. Салодкія, газаваных і алкагольных напояў лепей выключыць. А вось гарачая гарбата будзе дарэчы.  Скараціць час знаходжання на вуліцы, пазбягаць адкрытага сонца. З 12:00 да 16:00 сонца найбольш актыўна. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад сонечных прамянёў — выкарыстоўваць закрытую адзежу і сонцаахоўныя крэмы, насіць галаўныя ўборы.
 Не выкарыстоўваць ці скараціць да мінімуму дэкаратыўную касметыку. Пырскаць сабе ў твар тэрмальнай вадой. Насіць лёгкую і свабодную вопратку з натуральных тканін.  Выкарыстоўваць халодныя кампрэсы або абкручванні, мокрыя халодныя ручнікі, абціраць цела прахалоднай вадой, рабіць прахалодныя ванначкі для ног, прымаць халаднаваты душ. На вуліцы хаця б абгарнуць галаву мокрай тканінай.
Пазбягаць інтэнсіўнай фізічнай нагрузкі. 

weights_664765_1280_logo_1.jpg


Днём зачыняць вокны і завешваць іх шторамі, асабліва калі яны выходзяць на сонечны бок, і адкрываць на ноч, калі тэмпература паветра на вуліцы ніжэй, чым у памяшканні. Выкарыстоўваць электрычныя вентылятары ці рабіць перыядычна скразняк. 

699596_1000_logo_1.jpg

Не пакідаць дзяцей і жывёл у прыпаркаваных транспартных сродках (гэтае правіла тычыцца і не спякотных дней). 

dog_916421_1280_logo_1.jpg

Між тым, як мы ўжо пісалі, экстрэмальнае надвор'е на еўрапейскім кантыненце можа штогод забіраць жыцці 152 тыс. чалавек да канца гэтага стагоддзя, калі не будуць прыняты меры па барацьбе з кліматычнымі зменамі.
Гэтая лічба ў 50 разоў перавышае цяперашнюю колькасць ахвяр стыхіі, папярэджваюць навукоўцы Аб'яднанага даследчага цэнтра Еўрапейскай камісіі ў спецыялізаваным выданні "Lancet Planetary Health".

Тэмпература паветра ў Мадрыдзе, 2017

Тэмпература паветра ў Мадрыдзе, 2017

Анамальная спякота з'яўляецца прычынай 99% усіх смерцяў, звязаных з надвор'ем, і вялікая іх частка прыпадае на поўдзень Еўропы.
Эксперты Аб'яднанага даследчага цэнтра Еўрапейскай камісіі ў сваім даследаванні папярэджваюць аб тым, што калі не будуць прымацца меры па скарачэнні парніковых выкідаў і паслаблення ўздзеяння экстрэмальных з'яў надвор'я, то наступствы могуць быць такімі:
— смерці ў выніку экстрэмальнага надвор'я могуць узрасці з 3 тысяч у 1981-2010 да 152 тысяч у перыяд 2071-2100;
— да 2100 года дзве траціны еўрапейцаў будуць пакутаваць ад стыхійных бедстваў, тады як у пачатку XXI стагоддзя гэтая доля складала 5% еўрапейскага насельніцтва;
— больш людзей будзе гінуць у выніку прыбярэжных паводак: 233 чалавека ў год да канца стагоддзя ў параўнанні з шасцю ў пачатку стагоддзя.