Сёння пачнуць судзіць рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб
7 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачнецца разгляд справы палітзняволенай журналісткі і рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб. Пачатак першага пасяджэня ў 10.30.
Аксану Колб затрымалі 20 красавіка. Група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру, дзе яна жыве. Яны паведамілі, што забіраюць нашу калегу на допыт у СК.
У выніку была заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Весці працэс будзе суддзя Дзмітрый Карсюк, вядомы па шэрагу палітычных спраў.