Сімфонія «Курапаты» павінна гучаць у Народным мемарыяле

Сімфонія №4 заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кампазітара Кіма Цесакова павінна прагучаць у Курапатах напярэдадні восеньскіх «Дзядоў», заявіла беларуская музыка Алена Кісялёва 17 чэрвеня пад час талакі ў Народным мемарыяле.

Крыж у памяць пра Аляксея Качаноўскага

Крыж у памяць пра Аляксея Качаноўскага

Нагадаем, што нядаўна мы публікавалі матэрыял Алены Кісялёвай пра выбітнага беларускага кампазітара — аўтара адзінага твору айчыннай класічнай музыкі, прысвечанага Курапатам.

Сімфонія з посьпехам выконвалася ў Беларусі і шэрагу замежны краінаў. Сусветна вядомы дырыжор, народны артыст СССР Яўген Святланаў назваў музыкай сусветнага ўзроўню сімфонію Кіма Цесакова.

Алена Кісялёва (у цэнтры) на талацэ

Алена Кісялёва (у цэнтры) на талацэ

Напрыканцы лета грамадская ініцыятыва “Эксперты ў абарону Курапатаў” звернецца да міністра культуры Барыса Святлова з просьбай падтрымаць прапанову Алены Кісялёвай і арганізаваць у Народным мемарыял выступ Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестру Рэспублікі Беларусь з сімфоніяй № 4 “Курапаты” Кіма Цесакова.

Старажыл вёскі Дроздава цікавіцца ў Алены Кісялёвай
пра “Дарогу смерці”, якая ў 1930-я гады часткова праходзіла па грунтоўцы, што
злучала вёскі Зялёны Луг і Дроздава

Старажыл вёскі Дроздава цікавіцца ў Алены Кісялёвай пра “Дарогу смерці”, якая ў 1930-я гады часткова праходзіла па грунтоўцы, што злучала вёскі Зялёны Луг і Дроздава


У талацы, арганізаванай грамадскай ініцыятывай “Эксперты ў абарону Курапатаў” пры падтрымцы “Маладога Фронту”, удзельнічалі іх актывісты, а таксама сябры КХП-БНФ і ветэраны беларускага нацыянальнага адраджэння.

А так пазначана будка ахоўніка каля варотаў, што
выгараджвалі расстрэльны палігон з боку Заслаўскай шашы

А так пазначана будка ахоўніка каля варотаў, што выгараджвалі расстрэльны палігон з боку Заслаўскай шашы


Яны пазначылі такія аб’екты гістарычнай тапаграфіі Куропатаў, як месца каля варотаў у плоце, дзе знаходзілася будка ахоўнікаў , а таксама канец грунтавога ўчастку “Дарогі смерці” на полі паміж Курапатамі і Экспабелам. Паколькі месца, дзе пачынаўся грунтавы ўчастак “Дарогі смерці”, было распахана, на наступнай талацы ў Курапатах гэтае месца з дапамогай адпаведных планаў і спецыялістаў будзе адноўлена і пазначана.

З месца, дзе стаяла будка энкавэдзіста, былі добра
бачная шаша Заслаўе –Калідзішчы і вароты ў расстрэльны палігон

З месца, дзе стаяла будка энкавэдзіста, былі добра бачная шаша Заслаўе –Калідзішчы і вароты ў расстрэльны палігон


Апроч таго, мінчане-сваякі ў гонар ахвяры сталінізму Аляксея Качаноўскага ўзвялі ва ўрочышчы мемарыяльны крыж, грамадскія актывісты даводзілі да ладу і палолі кветнікі, разбітыя раней, чысцілі Народны мемарыял ад смецця і сухога галля, зносілі да дарогаў распіленыя дрэвы.

kurapaty_talaka_17.6.17_6_logo.jpg


Апошняя з серыі летніх талокаў па пазначэнні аб’ектаў гістарычнай тапаграфіі Курапатаў пачнецца ва ўрочышчы 25 чэрвеня а 12.00 на Галгофе.