Сайт «Еўрарадыё» не працуе праз праблемы на баку хостара
Пра гэта паведамляе ТГ-канал «Еўрарадыё».
![photo_2021_10_23_14_00_52.jpg photo_2021_10_23_14_00_52.jpg](/img/v1/images/photo_2021_10_23_14_00_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння ад раніцы не адкрываецца сайт і не працуе прыкладанне «Еўрарадыё». У чым прычына, патлумачыла рэдакцыя ў сваім ТГ-канале:
«Сайт "Еўрарадыё" не працуе праз праблемы на баку хостара. Мы вырашаем гэтую праблему, а пакуль што вы можаце працягваць сачыць за навінамі ў тг-стужцы».