Рыгор Кастусёў: Партыя звяртаецца па дапамогу да грамадзян Беларусі
Партыя БНФ мае праблемы з аплатай камунальных плацяжоў за офіс. І працягвае звяртацца да ўсіх неабыякавых грамадзян з просьбай падтрымаць дзейнасць арганізацыі.
Пра гэта “Радыё Рацыя” расказаў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў:
— Праблемы ўзніклі па аплаце камунальных паслугаў і за арэнду офіса. Адбылося чарговае падвышэнне. Таму партыя звярталася па дапамогу да грамадзян Беларусі. Як і прадбачылі — гэта адбылося. Нам ужо пайшлі папярэджанні ад уладных структураў, што калі мы несвоечасова будзем праплочваць, то тады будуць прымаць жорсткія меры — ажно да адключэння камунальных паслугаў.
Пакуль жа, нягледзячы на вялікую колькасць грамадзян, якія адгукнуліся на зварот, Партыя БНФ не назбірала патрэбнай сумы на аплату за камуналку і за арэнду офіса.
У той жа час партыйцы рыхтуюцца да чарговага Сойма, на якім разгледзяць актуальныя праблемы беларускага грамадства.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя