Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Вербніцу
Праваслаўныя сёння святкуюць Уваход Гасподні ў Ерусалім — Вербную нядзелю, — апошнюю нядзелю перад Вялікаднем.
Галінкі вярбы аздабляюць каляровымі засушанымі кветкамі, травамі, каласкамі, яны сімвалізуюць галінкі пальмы, з якімі іудзейскі народ сустракаў Хрыста пры яго ўездзе ў Іерусалім.
На Вербніцу паўсюдна ў цэрквах асвячаюць галінкі вярбы, якую пасля доўга захоўваюць у хаце, ёю выганялі першы раз навыган жывёлу і г. д. Вербачкамі ўпрыгожвалі дом, іх клалі на магілы блізкіх людзей.