Праваабаронцы адкрылі новыя тэлефоны гарачай лініі на выпадак затрыманняў
Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму праваабаронцы адкрываюць новыя тэлефоны гарачай лініі.
Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі,
звяртайцеся у ПЦ "Вясна" па наступных кантактах:
Тэрміновы прыем інфармацыі
і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях:
- Тэлеграм @ViasnaSOS +375 29 543 38 66
- Вайбер па нумары +375 29 543 38 66
- Мабільны тэлефон гарачай лініі Вясна SOS: +375 29 543 38 66
- “Гарадскі” нумар тэлефона: +375 17 394 63 11
Нетэрміновыя звароты:
- Грамадская прыёмная: +375 29 8413981 (WhatsApp, Signal, Тэлеграм @Viasna).
Калі вас затрымалі або вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:
- імя і прозвішча затрыманага,
- калі і дзе адбылося затрыманне,
- ці ужываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,
- ці адносіцца ён да ўразлівых групаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзяцей ці старых бацькоў т.п.) альбо з’яўляецца журналістам.
Вам падкажуць:
- дзе можна шукаць затрыманых,
- дзе можна бачыць спісы затрыманых,
- чаго чакаць у бліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.
Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведнаму гораду.
У хуткім часе ПЦ "Вясна" запусціць "бота" для збору інфармацыі і дапамогі затрыманым.