Памёр пісьменнік, заснавальнік «Бум-Бам-Літу» Серж Мінскевіч
8 чэрвеня памёр пісьменнік і перакладчык Серж Мінскевіч (Сяргей Мыцько). Яму было ўсяго 53 гады.
Серж Мінскевіч быў адным з заснавальнікаў авангарднага руху ‘’Бум-Бам-Літ’’, спеваком і аўтарам песень. Пісаў фантастыку і кнігі для дзяцей. У апошнія гады найчасцей выступаў як літаратуразнаўца, друкаваў артыкулы па санетазнаўстве, займаўся перакладам, паведамляе суполка беларускіх пісьменнікаў.
«Новы Час» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім.