Палітзняволенаму студэнту Арцёму Баярскаму зноў адмовілі змяніць меру стрымання
Пад вартай ён ужо 125 дзён.
![photo_2021_07_25_17_10_52.jpg photo_2021_07_25_17_10_52.jpg](/img/v1/images/photo_2021_07_25_17_10_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палітзняволенаму студэнту Арцёму Баярскаму зноў адмовілі змяніць меру стрымання. Пад вартай ён ужо 125 дзён.
19 ліпеня Арцём атрымаў пастанову суда Партызанскага раёна аб адмове змяніць меру стрымання. Баярскага абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) за адміністраванне тэлеграм-чата. Як студэнт распавёў адвакату, каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, яго білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах, піша «Вясна».
На гэтым тыдні праваабаронцам стала вядома, што ў СІЗА-1 на Арцёма Баярскага аказваецца псіхалагічны ціск з боку сукамернікаў.
Арцём — залаты медаліст, трохразовы пераможца алімпіяды па хіміі, былы стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта.