Па ўзроўню жыцця Беларусь апынулася на 48-м месцы з 54
Numbeo — праект, які збірае звесткі пра розныя аспекты жыцця ў краінах свету па васьмі крытэрыях.
droplak.ru
Гэта кошт жыцця, цэны на ўласнасць, узроўні загружанасці дарог, узроўвень злачыннасці, аховы здароўя, забруджвання навакольнага асяроддзя, якасць жыцця і кошт падарожжа. З прыходам новага года
сайт аднавіў інфармацыю пра краіны.
Узровень жыцця
У першай тройцы па ўзроўні жыцця знаходзяцца Цюрых (Швейцарыя), Эдынбург (Вялікабрытанія), Мюнхен (Германія). Мінск знаходзіцца на 48-м месцы, перад ім знаходзіцца Бухарэст (Румынія), а пасля
Мінска — Рым. Кіеў знаходзіцца на 52-м, Масква — на апошнім.
Індэкс пакупніцкай здольнасці
Першую тройку ўзначальваюць Цюрых (Швейцарыя), Жэнева (Швейцарыя) і Мюнхен (Германія). Мінск знаходзіцца на 52-м месцы з 54-х. Перад Мінскам знаходзіцца Скоп'е (Македонія), пасля Кіеў.
Масква знаходзіцца на 42-м месцы.
Індэкс бяспекі
Негледзячы на візуальную вялікую колькасць праваахоўнікаў, Мінск пакуль яшчэ не дацягвае да першай тройкі і знаходзіцца на 6-м месцы. Першую тройку ўзначальваюць Мюнхен (Германія), Цюрых
(Швейцарыя) і Транхейм (Нарвегія). Перад Мінскам знаходзіцца Тымішаара (Румынія), пасля — Рэйк'явік (Ісландыя). Варшава на 9-м, Кіеў на 34-м, Масква на 39-м. На апошнім месцы Турын
(Італія).
Індэкс аховы здароўя
Мінск знаходзіцца на 38-м месцы. Яго абагнала Варшава, за Мінскам знаходзіцца Санкт-Пецярбург (Расія). Першыя тры месцы — Мюнхен (Германія), Транхейм (Нарвегія) і Вена (Аўстрыя). На
апошнім месцы знаходзіцца Дублін (Ірландыя). Масква і Кіеў падзялілі 44 і 45-м месцы. Вільня знаходзіцца на 24 месцы.
Індэкс спажывецкіх цэн
Самы высокі індэкс у Цюрых (Швейцарыя), за ім ідзе Жэнева (Швейцарыя) і Транхейм (Нарвегія). Мінск заняў 40 месца з 54-ох, Варшава знаходзіцца перад, пасля — Гданьск (Польша). Кіеў
знаходзіцца на 53-м, Масква на 34-м.
Cуадносіны кошту нерухомасці да даходаў
Самы высокі індэкс у Вялікабрытаніі. Пасля туды ўваходзіць Кіеў і Маска. Мінск знаходзіцца на 4-м месцы. Вільня на 14-м, Варшава на 19-ым. Апошняе месца займае Рэйк'явік
(Ісландыя).
Таксама на сайце праекта можна параўнаць індэксы аўтамабільнага трафіку, забруджвання і клімату.
Наша ніва