«Па патрабаванні дзяржорганаў». А1 патлумачыў, чаму ў Мінску адключалі інтэрнэт

"З шкадаваннем паведамляем, што па патрабаванні дзяржаўных органаў у сувязі з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі істотна зніжана прапускная здольнасць 3G-сетцы А1 на тэрыторыі некаторых раёнаў г. Мінска. Выкананне дадзенага патрабавання прыводзіць да пагаршэння якасці сэрвісу перадачы дадзеных", паведамляецца на сайце кампаніі.

118207314_228702925152243_3792979090540610556_n_logo_1.jpg


Нагадаем, сёння ў Мінску праходзіць Марш новай Беларусі. Напрыканцы мерапрыемства, калі калоны пратэстоўцаў пайшлі ў бок плошчы дзяржаўнага сцяга, пачаліся праблемы з інтэрнэтам. Не працаваў мабільны інтэрнэт ад усіх аператараў, а таксама стацыянарны, не толькі ў цэнтры, а і на ўскрайках Мінску. Але аператыўна пракаментаваць сітуацыю пагадзіўся А1. 
На дадзены момант праца інтэрнэта адноўлена.