Новая статыстыка Мінздароўя па COVID-19: 1419 заразіліся, 12 — памерлі
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1419 пацыентаў з COVID-19 (на 54 чалавекі менш, чым напярэдадні), выпісаныя 1136 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя
493 818 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 485 248 пацыентаў, у
якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны
памерлі 3859 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, з іх 12 — за апошнія
суткі.
Як раней казалі ў Міністэрстве, новую
хвалю каронавіруса ў краіне чакаюць у сярэдзіне восені. З 23 жніўня ў Беларусі
штодня фіксуецца больш за 1000 выпадкаў заражэння каронавірусам.