Някляева пасадзяць на 7 сутак
15 верасня ў Савецкім раённым судзе Мінску адбыўся адміністрацыйны працэс супраць экс-кандыдата ў прэзідэнты ды аднаго з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімера Някляева.

Каля 14 гадзіны яго прывезлі ў суд людзі ў цывільным,
паведамляе svaboda.org.
Някляева
судзіла Марына Фёдарава.
Паводле Мікалая Статкевіча (сузаснавальнік БНК), за ўдзел у
акцыі супраць расейска-беларускіх вучэнняў Някляеву далі 7
содняў.
Чытайце таксама:
Акцыя супраць вучэнняў і прысяга вернасці Беларусі на Кастрычніцкай плошчы (фота, відэа)
Паводле belsat.eu