Мінск ужо не будзе ранейшым!

З 21 снежня адкрываецца яркі навагодні кірмаш «Мяцеліца» каля Камароўскага рынку!


1_255.png

На кірмашы вас чакае алея з 24 зімовых хатак з небам з агеньчыкаў, а таксама класныя лакацыі для фото, месцы для рэлаксу і сустрэч з сябрамі. Цёплыя агеньчыкі, стыльная і пяшчотная музыка, фантастычная атмасфера, дзе хочацца кружыцца ад шчасця, загадваць жаданні і весяліцца!

Праграма

11 дзён з 12:00 да 22:00 усіх гасцей чакае свята ежы і падарункаў.
Арганізатары падрыхтавалі штодзённую дзіцячую дзённую праграму для дзяцей з Дзедам Марозам і іншымі персанажамі, прыгожыя фотазоны, адкрыты кінатэатр, навагоднюю пошту з бясплатнымі паштоўкамі, выступленне артыстаў і аніматараў. На кірмашы вы зможаце паўдзельнічаць у гульнях для дзяцей і дарослых, карагодах, пакатацца на атракцыёнах, паслухаць музыку і нават паспяваць!
21 снежня адбудзецца афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё кірмашу, на якім вы зможаце ўбачыць прыгожую шоу-праграму з удзелам вулічных тэатраў, шоу барабаншчыц, артыстамі і класнымі музыкамі.
З 31 снежня на 1 студзеня мерапрыемства будзе працаваць да 6 раніцы! Расклад ужо на сайце newyearminsk.by.

2__4__4.jpg

А што купіць на кірмашы?

Жывыя дацкія елкі, прыгожы дэкор для дома, падарункі, старадаўнія прысмакі, крафтавы хлеб, выпечка з тандыра, усходнія вострыя прыправы, гарбата, сувеніры, святочны посуд, піратэхніка. Прыходзьце за пакупкамі, каб упрыгожыць свой дом і набыць падарункі! 

А што паесці?

Навагодні кірмаш «Мяцеліца» насычаны любімымі ўстановамі Мінска, дзе вы зможаце вельмі смачна паесці і выпіць. Свежы гарачы хлеб і вытанчаныя дэсерты ад Let It be, аўтэнтычная выпечка ад Kinza, плоў ад «Чайхана», грыль, хот-догі, блінцы, бургеры, роллы і інш. І, вядома, шмат смачных гарачыльных напояў. Установы абяцаюць гарачыя кактэйлі, пунш, какаву, гарбату з вострымі прыправамі, і, вядома ж глінтвейн! На навагоднім кірмашы «Мяцеліца» з 21.12.19 па 01.01.20 вы зможаце пакаштаваць навінкі генеральнага спонсара мерапрыемства ЗАТ «Лідскае піва».
На «Мяцеліцы» будзе мноства дэгустацый. Вы зможаце паспрабаваць зімовую гарбату, каву, а ўсім гасцям за ўдзел у квэсце партнёр VOKA TV будзе дарыць цэлы святочны смачны сэт!

Дзе размесціцца самы атмасферны кірмаш Мінска?

Навагодні кірмаш «Мяцеліца» збярэ ўсіх гасцей на галоўнай плошчы Камароўскага рынку па вуліцы Веры Харужай вакол святочнай елкі.

3__4__7.jpg


Усе падрабязнасці і праграма на афіцыйным сайце навагодняга кірмашу «Мяцеліца» newyearminsk.by, а таксама ў Instagram.

Арганізатары мерапрыемства крэатыўнае агенцтва TWODAY, кампанія SMARTBOX. Наконт супрацоўніцтва тэлефануйце: +37529 548-95-69, +37529 348-95-69, +37529 366-65-35. А таксама пішыце на электронную пошту: event@twoday.by.

З надыходзячымі святамі!

afisza_by__1_.jpg