Міністр аховы здароўя Беларусі: пандэмія падышла да канца. Каронавірус: а вось вам «Кракен»
Сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што «каронавірус захоўвае нізкую актыўнасць, існуе праблема рэспіраторных вірусаў і грыпу». «Так, пандэмія ў краіне падышла да канца, але расслабляцца нельга, бо мы ўступілі ў эпоху вірусаў», — сказаў ён.
Як раней паведамляла Міністэрства аховы здароўя, цяперашняя эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі — гэта трыдэмія: захоўваецца каронавірус на вельмі нізкай актыўнасці, адначасова цыркулююць рэспіраторныя вірусы і грып.
«Хварэюць у асноўным дзеці і пажылыя людзі. А зімовыя вакацыі сталі натуральным варыянтам разбіўкі эпідэміялагічнай ланцужкі, таму паказчыкі захворвання зменшыліся. Бягучая эпідсітуацыя ў краіне захаваецца да лютага. Рэкамендацыі такія ж, як і ў любы асенне-зімовы перыяд: у медустановах насіць маскі, праветрываць памяшканні, весці ЗЛЖ, выконваць асабістую гігіену» — заявіў Піневіч.
Паводле яго слоў, сур'ёзную ролю ў стабілізацыі эпідсітуацыі адыграла і вакцынацыя, якой у Беларусі ахопліваюцца ўсе катэгорыі насельніцтва. Актыўна вядзецца вакцынацыя ад COVID-19. Так, у краіне завяршылі вакцынацыю больш за 6,5 млн. грамадзян. Паспяхова завяршылася прышчэпачная кампанія супраць грыпу. З 2009 года ў краіне вакцынуецца ад грыпу 40% насельніцтва, дзеці ахопліваюцца практычна татальна.
Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя па-ранейшаму не публікуе статыстыку пра захворванне каронавірусам. Таму меркаваць пра тое, як вірус «ходзіць» у рэгіёне, можна па даных нашых суседзяў (лічбы прыводзяцца па даных ААН).
У Польшчы на гэты момант COVID-19 хварэюць 917 681 чалавек, або 14,4% насельніцтва. З іх цяжкіх і крытычных выпадкаў — 1.101.
У Літве цяпер хварэюць 6438 чалавек, або 0,5% насельніцтва. У Латвіі — 1291 чалавек, або 0,1% насельніцтва, крытычных выпадкаў —13.
У Расіі хварэюць 184 022 чалавекі, альбо 0,8% насельніцтва.
Эксперт ААН па пытаннях аховы здароўя Георгій Пхакадзэ папярэджвае аб новай разнавіднасці СOVID-19, які ўжо быў зарэгістраваны ў Грузіі.
Пра тое, ці ёсць «кракен» у Беларусі, Дзмітрый Піневіч не сказаў ані слова. Здагадайцеся самі…