Мінчукі: Трэба пратэставаць, бо ўжо немагчыма жыць у гэткім беспарадку! (відэа)

Журналісты «Белсату» распыталі жыхароў беларускай сталіцы, ці гатовыя яны далучыцца да вулічных пратэстаў, і ў якіх акцыях хацелі б паўдзельнічаць і чаму.

«Калі будзе пару соцен чалавек, то не бачу сэнсу. А калі будзе такі, што горад спыніцца, людзі з заводаў выйдуць, то я хутчэй падтрымаю людзей. Бо мне неабыякавы лёс маёй краіны».

«З радасцю выйду, але лічу, што іх не будзе, таму што народ баіцца і запужаны».

«Не, бо жыццё даражэй».

«Лягчэй сесці за сталом перагаварыць, акцыі ні да чаго не вядуць».

«Я не гатовы, мяне ўсё задавальняе».

«Трэба пратэставаць, бо ўжо немагчыма жыць у гэткім беспарадку. Не разумею, чаго яны хочуць ад людзей!».

«Пакуль я ўстрымаюся, бо ў нас пакуль спакойна і няма вайны».

«Я б хацеў паўдзельнічаць, але мяне будуць пераследваць, а мне гэта непатрэбна».

Больш меркаванняў у відэа вышэй.

belsat.eu