Міліцыя папярэджвае слонімскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі
Учора вечарам на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі завіталі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Міліцыянеры хацелі пагутарыць з гаспадаром кватэры, але яго якраз не аказалася дома.
Тым не менш, яны не пакінулі ў спакоі Івана Бедку. Той самы намеснік начальніка Шчурскі патэлефанаваў слонімцу на мабільнік і прапанаваў сустрэцца для гутаркі. Але Іван Бедка ў катэгарычнай форме адмовіўся.
Слонімскія міліцыянеры напярэдадні Дня Волі папярэджваюць усіх слонімскіх актывістаў, каб яны не прымалі ніякага ўдзелу ў святкаванні. Тым не менш, мерапрыемствы ў Слоніме запланаваны, і яны ў
нядзелю, 24 сакавіка, будуць праводзіцца.
spring96.org