Міграцыйны крызіс: Грамадзяне Гвінеі і Камеруна перайшлі ў Польшчу праз Свіслач
За мінулыя суткі восем замежнікаў спрабавалі незаконна пранікнуць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. У раёне Баброўнікаў трое грамадзян Гвінеі і Камеруна перайшлі ў Польшчу праз раку Свіслач, паведамляе Памежная служба Польшчы.
У раёне Белавежы за спрыянне затрымалі грамадзяніна
Украіны, які перавозіў чатырох грамадзян Сірыі. У траўні было здзейснена 825 спробаў
незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
Паводле reform.news.