Мінчука «падрэзалі» на скрыжаванні і пачалі збіваць – бо меў на аўто ўкраінскі сцяг
Дасюль брутальныя разбіральніцтвы на дарозе Артур Хаменка бачыў толькі праз тэлевізар. А тое, што сам некалі трапіць у такую сітуацыю, не мог нават уявіць. У той дзень, каб паспець адвезці сына на трэніроўку, ён абагнаў «Toyota» з расійскімі нумарамі. У адказ кіроўца неаднаразова «падрэзаў» машыну Артура, а ўжо на святлафоры – выскачыў з машыны.
Кулакі – скрайні і непажаданы сродак развязання канфліктаў. Пагатоў на дарозе. Аднак на скрыжаванні вуліцаў Матусевіча і Дамброўскай кіроўца стаўся ахвяраю менавіта такога нападу.
Дасюль брутальныя разбіральніцтвы на дарозе Артур Хаменка бачыў толькі праз тэлевізар. А тое, што сам некалі трапіць у такую сітуацыю, не мог нават уявіць. У той дзень, каб паспець адвезці сына на трэніроўку, ён абагнаў «Toyota» з расійскімі нумарамі. У адказ кіроўца неаднаразова «падрэзаў» машыну Артура, а ўжо на святлафоры – выскачыў з машыны.
– Артур Хаменка распавядае і паказвае, як усё адбывалася.
У той жа час адзін з пасажыраў агрэсіўнага кіроўцы накінуўся на аўтамабіль. У выніку трэснула шыба і разбілася люстэрка. Прычынаю ж такіх агрэсіўных паводзінаў Артур лічыць не толькі непадзеленую трасу.
– сцвярджае Артур Хаменка.
Выпадкі, калі прыхільнікі гэтак званага «рускага міра» праяўляюць агрэсію ды спрабуюць дыктаваць свае правілы ў Беларусі, маюць месца ўсё часцей. Літаральна ў ліпені на рынку «Экспабел» аматары Расеі высвятлялі дачыненні з актывістамі «Маладога фронту», якія мелі на сабе кашулькі з нацыянальнаю сімволікаю.
«Адзінства трох народаў, стварыла такую атмасферу, калі кожны прыхільнік Расеі лічыць сябе паўнамоцным пасродкам фізічнай сілы даказваць, што ён мае рацыю. І такія канфлікты, на жаль, вельмі частыя», – кажа Зміцер Дашкевіч, лідар «Маладога фронту».
У большасці такіх выпадкаў тая ж міліцыя на бок пацярпелых не становіцца.
«Сярод чыноўнікаў, у тым ліку і сілавых структурах, ёсць нейкая частка адэкватных людзей, але мізэрная колькасць. Яны нават не могуць нейкую крытычную масу стварыць. І нават, калі б дзяржаўны апарат спрабаваў крыху развярнуцца. А пасля Крыму ён усё ж такі спрабуе развярнуцца ў іншы бок. Але 20 гадоў адбудоўваліся структуры «рускага міра». І ўсё гэта не так проста цяпер памяняць», – працягвае Зміцер Дашкевіч.
Артуру ж Хаменку ў распачынанні крымінальнае справы па факце збіцця, нягледзячы на наяўнасць вынікаў экспертызы, адмовілі. Адзінае пакаранне нападніку – штраф 10 базавых, то бок у 210 рублёў, за пашкоджанае аўта. Аднак пацярпелы спадзяецца на правасуддзе і працягвае шукаць сведкаў падзеі.
Юлія Лабанава, Белсат