Меліціна Станюта: «Цяжка адной у чужых краінах, без паняцця, дзе мне спаць заўтра»

Меліціна Станюта распавяла ў сваім Іnstagram, чаму так доўга не пісала ў сацсетках: «проста не хапала энергіі»

melicina_stanjuta.jpg

Вядомая гімнастка і праўнучка знакамітай беларускай актрысы Стэфаніі Станюты патлумачыла, што апошнія месяцаў шэсць былі няпростымі і прынеслі шмат стрэсаў.

«Вельмі цяжка адной у чужых краінах, амаль без грошай, без паняцця, дзе мне спаць заўтра... Бяссонныя ночы, пераезды, пералёты, валізкі, торбы... Усё гэта назапасілася і вылілася ў агульную млявасць i абыякавасць да жыцця.

Сіл не было зусім, а працаваць трэба з гімнасткамі... Таму я засяродзілася на працы і на адпачынку (хоць малым паміж трэніроўкамі).

Я такі чалавек, які адпачывае, калі адзін. Мае сябры ведаюць, што я ў адзіночку езджу на адпачынак, каб зарадзіць сваю батарэйку: кніга, сон, прагулкі тады, калі хочацца... Таму ў мяне проста не хапала энергіі яшчэ і на Instagram».


Меліціна Станюта мусіла пакінуць Беларусь пасля пратэстаў 2020 года. Раней, як пісаў НЧ, гімнастка распавядала, што на чужыне атрымала дзве адмовы ў прыёме на працу проста з-за таго, што грамадзянка Беларусі.