Мама Андрэйкі Семіліта, які рабіў у шпіталі снегавічкоў: «У нас 100% рэмісія! Як я вам усім удзячная!»
«Вельмі шмат хочацца напісаць, хочацца крычаць ад радасці каб чуў ўвесь свет, — напісала Алёна Семіліт у фэйсбук. — Я не стамлюся паўтараць, як я ВАМ УСІМ УДЗЯЧНАЯ!!!!!!!!!!!!»
Маленькі ўкраінскі хлопчык Андэйка Семіліт знаходзіцца ў Беларусі, ён праходзіць хіміятэрапію ў Гомелі, ў стацыянары. Для замежнікаў лячэнне ў Беларусі платнае. Родныя Андрэйкі збіраюць грошы
сярод землякоў у Чаркасах. Валанцёры дапамагаюць ім у Беларусі.
Каб сабраць патрэбныя 35 тысяч даляраў, хлопчык ўласнаручна шыў навагодніх снегавікоў. Цана вырабу — 120 грыўняў, або 5 даляраў, або 90 тысяч беларускіх рублёў.
Па словах мамы Андрэя, у мінулы чацвер была зробленая апошняя пункцыя, якая была вырашальнай. Наперадзе шмат яшчэ дзён якая хіміятэрапіі для падтрымання вынікаў, аналізаў і амаль яшчэ дзясятак
пункцый.
«У нас 100% рэмісія!!!!! Цяпер я разумею, што гэтыя 10 месяцаў хваляванняў, веры, слёз, у пастаяннай вайне за жыццё майго золатка пройдзеныя і далі вельмі добрыя вынікі! Я ўдзячная за
кожнае паведамленне, ліст, каментар, рэпост, вядома за кожную капейчыну. Дзякуючы Вам, мы змаглі шмат!», — напісала Алена.
Паводле "Нашай Нівы"