Лукашэнка заявіў, што Беларусь заўсёды будзе з Расіяй
У пятніцу, 18 верасня, Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы спыніўся на геапалітычнай арыентацыі нашай краіны.
Паводле яго слоў, трэба спыніць усе размовы пра тое, што Беларусь, нібыта, разварочваецца ад Расіі. Такія публікацыі з'яўляюцца ў некаторых расійскіх СМІ, адзначыў ён.
"Трэба спыніць размовы наконт нейкага развароту Беларусі, павароту і г. д. Мы не збіраемся ні з кім канфліктаваць, мы выбудоўваем роўныя добрыя адносіны, як гэта робіць сёння Расійская
Федэрацыя".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не трэба папракаць беларускае кіраўніцтва пра гэты "разварот". "Нам няма куды разварочвацца. Мы з вамі будзем разам заўсёды",
— сказаў кіраўнік Беларусі.
На выступе Лукашэнкі прысутнічаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Паводле "Еўрарадыё"