Лекар Нікагасян: "У мяне ў машыне ёсць граната. Калі раптам што, я заб'ю сябе"
Армена Нікагасяна, украінскага армяніна, які аперуе параненых на ўсходзе Украіны, ведаюць усе, хто сочыць за ходам вайны на ўсходзе Украіны. Добра ведаюць яго і сярод баявікоў: ім часта даводзіцца прапускаць яго праз блокпасты ДНР і ЛНР.
За апошнія пяць месяцаў Нікагасян бываў дома, у Кіеве, усяго двойчы. Там жывуць яго жонка і дзеці. Але сапраўдным домам Армэн называе тыя месцы, дзе зараз ідзе вайна.
Нікагасян — дасведчаны лекар, які тры з паловай
гады прапрацаваў загадчыкам аддзялення хірургіі паліклінікі пры
вытворчых прадпрыемствах па кантракце з "Газпрамам"
на поўначы Расіі. Жыў у Сургуце, Цюмені, Салехардзе,
ратаваў людзей на небяспечнай вытворчасці.
Калі ў Кіеве грымнуў Майдан, Армэн кінуў
працу і вярнуўся дадому, парушыўшы кантракт, таму што, кажа ён, патрыёт — не мог глядзець на краіну ў бядзе.
З тых часоў ён — беспрацоўны валанцёр, якога корміць, абувае і ўкладвае спаць народ, якому ён
і служыць.
Практычна штодня Армэн выцягвае з самых небяспечных кропак на ўсходзе краіны украінскіх вайскоўцаў і часцяком прама там, у полі, іх аперуе. Валанцёр сур'ёзна рызыкуе, перасякаючы лінію фронту на сваім патрыятычным рэанімабілі, але сцвярджае, што ўжо нічога не баіцца.
Пра святыя абавязкі лекары і парушэнні клятвы Гіпакрата, пра карупцыю і здраду і яшчэ шмат пра што іншае лекар Нікагасян распавёў "Украінскай праўдзе". Цалкам інтэрв'ю можна прачытаць тут.