Лідара страйкама «Беларуськалія», што адбыў 25 сутак, асудзілі яшчэ на 15
Анатоля Бокуна, аднаго з лідараў страйкаму "Беларуськалія", не выпусцілі сёння на волю, а асудзілі яшчэ на 15 сутак
Анатоль Бокун адбыў 25 сутак арышту і мусіў сёння апоўдні высці на волю, паведамля «Еўрарадыё». Шахцёры прыехалі ва Узду, у ІЧУ якой Бокун адбываў арышт. Аднак там яны даведаліся, што яшчэ ўначы страйкоўца перавезлі ў Салігорск.
Сёння ў Салігорску Анатоль Бокун быў зноў асуджаны — ужо на 15 сутак. Справу разглядала суддя Алеся Серадзенка.
Падчас папярэдняга арышту Бокун абвясціў галадоўку.