“Лавачку” пабачылі ў Нараўцы (фота)
У Нараўскім гмінным асяродку культуры прайшоў паказ відэа-праекту Міхала Грэся. Нараўка — адна з чатырох гмінаў на польска-беларускім памежжы, з якіх аўтар абраў па тры вёскі дзеля стварэння 12-ці фільмаў.
“Гэта запіс апошніх хвілінаў жыцця традыцыйнай беларускай вёскі”, — кажа рэжысёр.
Міхал Грэсь распавёў:
— Такая была мэта — каб запісаць і задакументаваць тую вёску, якая ёсць, але неўзабаве яе не будзе. Гэта мізер, што я зрабіў, тыя чатыры гадзіны фільму, па 20 хвілін з кожнай вёскі… Але добра, што хоць нешта ўдалося запісаць. Калі будуць сілы, то буду спрабаваць далей з «Лавачкай» нешта рабіць, каб скарыстаць той час, які застаўся, а яго з кожным днём робіцца ўсё менш, з кожным днём усё менш людзей у вёсках.
Фільмы з цыклу “Лавачка” ўжо пабачылі ў Гарадку і Крынках. Сёння ўвечары — іх прэзентацыя ў Белавежскім асяродку культуры. Праект, выдадзены ў выглядзе чатырох DVD-дыскаў, трапіць у школы, бібліятэкі, асяродкі культуры.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара