«Канцэрт незалежнасці» — на пікеце ў Лагвінца выступіць Лявон Вольскі
У сераду, 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце на пікеце Алеся Лагвінца ў Сухараве заспявае Лявон Вольскі. Таксама ў імпрэзе з мастацкім перфомансам возме ўдзел мастак Алесь Пушкін. Вядоўца — Юры Жыгамонт (Падарожжы дылетанта).
Вялікі святочны пікет у Дзень незалежнасці заўтра, 27 ліпеня, арганізуе ў сваёй Сухараўскай выбарчай акрузе намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.
"Сябры, запрашаем на канцэрт: “Подпіс за Лагвінца = подпіс за незалежнасць!”. У імпрэзе возьме ўдзел з карцінамі і перформансам мастак Алесь Пушкін з Бабра", — адзначыў Алесь Лагвінец.
Вядоўца імпрэзы — вядомы тэлевядучы, актор Юры Жыгамонт.
Пачатак а 19:00, 27 ліпеня.
Адрас: перакрыжаванне вуліц Сухараўская і Лабанка, насупраць ГЦ “Максімус”.
Мерапрыемствы ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/events/1056593114419554/https://vk.com/volskilahviniec
Паводле pyx.by